ВГэта звесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 8-ю гадзіну раніцы 7 лістапада. Вядома, што машыны стаяць у чарзе больш за тры дні.
У пункце пропуску «Казловічы» на мяжы з Польшчай у чарзе на выезд сёння 1100 грузавікоў, два дні таму таму было 2100.
На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» стаяць 360 грузавікоў, як і ўчора.
Пасля прылёту з Беларусі зондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. У выніку з'явіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выездзе з Беларусі ў Польшчу. У выніку ў шэсьць разоў вырасла чарга легкавых транспартных сродкаў на выездзе ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст».
Свабода/ав